Беларускія школьнікі занялі 5 месца на Міжнароднай Алімпіядзе па матэматыцы

Беларусы аказаліся лепшымі сярод еўрапейскіх краін

Беларусы аказаліся лепшымі сярод еўрапейскіх краін / "Віцьбічы"

Штогадовае спаборніцтва сярод школьнікаў у матэматыцы праводзіцца з 1959 года, што робіць яе найстарэйшай з міжнародных прадметных алімпіяд, піша "Наша Ніва".

Сёлета зборная Беларусі заняла пятае месца, што з'яўляецца найлепшым вынікам для краіны на падобных спаборніцтвах. Беларускія школьнікі абыйшлі зборныя ўсіх еўрапейскай краін, саступіўшы толькі зборным Індыі, Паўднёвай Карэі, Кітая і ЗША.

Летась беларуская каманда займала толькі 17 месца.

Беларускія школьнікі заваявалі шэсць медалёў: залатыя медалі заваявалі вучні гімназіі № 41 г. Мінска Міхаіл Райхман і Мацвей Вылягжанін, вучань гімназія № 2 г. Віцебска Іван Каршуноў і вучань гімназіі № 51 г. Гомеля Павел Цітоў, бронзавыя медалі атрымалі вучні гімназіі № 2 г. Віцебска Мацвей Арэшчанка і Максім Манастырскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі