На журфаку БДУ ўвялі "журналістыку традыцыйных каштоўнасцяў" і "ваенную журналістыку"

Заняткі для будучых журналістаў

Заняткі для будучых журналістаў / Мінінфарм

Новы навучальны прадмет "журналістыка традыцыйных каштоўнасцяў" з'явіцца на журфаку БДУ, заўважыла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Прадмет будуць выкладаць студэнтам другога курса, весці яго будзе літаратуразнаўца Галіна Тычка.

Таксама на факультэце ўжо з'явіліся спецыяльныя заняткі для студэнтаў трэцяга курса — ваенная журналістыка. Гэты курс вядзе прапагандыстка Ксенія Лебедзева, якая знаходзіцца пад санкцыямі 27 краін.

Усе заняткі выязныя. У рамках аднаго з заняткаў, напрыклад, студэнтаў вывезлі на экскурсію па цэнтры поўнага вытворчага цыклу бронекамізэлек і далі магчымасць прымерыць баявую экіпіроўку.

Лебедзева атрымала вядомасць падчас пратэстаў 2020–2021 гадоў і далейшых рэпрэсій. Прапагандыстка выязджала "на рэйды" з ГУБАЗіКам, задавала правакацыйныя і хамскія пытанні заходнім дыпламатам у Курапатах і на судах ды інш.

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс, які быў адным з яе інфарматараў пра беларускіх актывістаў, казаў, што яна прызнавалася яму ў працы на КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.