Анархіст Аляксандр Францкевіч знаходзіцца ў ШІЗА ўжо больш за тры месяцы

Аляксандр Францкевіч / @viasna96
Аляксандр Францкевіч / @viasna96

Анархісту Аляксандру Францкевічу чарговы раз падоўжылі тэрмін знаходжання ў штрафным ізалятары (ШІЗА).  Аляксандр бесперапынна ўтрымліваецца ў ШІЗА ўжо больш за тры месяцы, падлічылі праваабаронцы.

У штрафны ізалятар ён трапіў адразу пасля прыезду ў Івацэвіцкую калонію. З "каранціну" яго адразу адправілі ў ШІЗА. Гэта было 28 сакавіка. З таго часу яму пастаянна падаўжаюць пакаранне. Гэтым разам — да 6 ліпеня.

Францкевіч, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года. Першапачаткова яго абвінавачвалі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў". Аднак у канчатковым абвінавачанні фігуравала больш за 10 артыкулаў КК — ад хуліганства да закліку да санкцый. У сакавіку 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач асудзіў яго на 16 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі.  Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітвязнем.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі