За паўгода ў Беларусі зарэгістравана амаль 2 млн адміністрацыйных парушэнняў

За паўгода ў Беларусі зарэгістравана амаль 2 млн адміністрацыйных парушэнняў

За першае паўгоддзе 2018-га міліцыя ў Беларусі зарэгістравала 1 932,3 тысячы адміністрацыйных правапарушэнняў. Пра гэта паведамляецца ў статыстыцы, абнародаванай на сайце МУС

Колькасць правапарушэнняў у параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года павялічылася на 6,4%. 
 
У параўнанні з 2017 годам вырасла колькасць амаль усіх відаў правапарушэнняў. За перавышэнне хуткасці руху сёлета вынесена 867,7 тысяч пастановаў (у першым паўгоддзі 2017-га — 770,2 тысячы), за распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы — 152,9 тысячы (139,3 тысячы), за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання - 21,9 тысячы (18,7 тыс.). Знізілася толькі колькасць выпадкаў дробнага хуліганства — 31,3 тысячы супраць леташніх 46,2 тысячы. 

Сума штрафаў за адміністрацыйныя правапарушэнні за першае паўгоддзе сёлета склала склала 65,5 мільёна рублёў. Летась за першае паўгоддзе яна была 62,1 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі