Міліцыя патрабуе ў экс-палітвязня распіску, што ён не вернецца ў Беларусь
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / БелТА
Сілавікі патрабуюць у былога палітвязня распіску, што ён не вернецца ў Беларусь. У адваротным выпадку, просяць пазначыць дату, калі ён збіраецца ў краіну.
Як паведамляюць праваабаронцы з MayDay, да аднаго з былых палітвязняў звярнуўся супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аляксандр Табуноў. Міліцыянт папрасіў экс-вязня запоўніць форму аб невяртанні Беларусь ці пазначыць дату, калі той плануе вярнуцца на радзіму.
У сваім лісце сілавік падкрэсліў, што "тлумачальную" трэба сфатаграфаваць пасля запаўнення, а потым экс-палітвязень павінен сам сфатаграфавацца з "тлумачальнай" у руках.
Дарэчы, у экс-палітвязня анулявалі беларускі пашпарт, як і ў шэрагу іншых. Але міліцыя ўсё адно мае да яго прэтэнзіі і патрабуе "адказаў".