З аўкцыёну прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся выносіць палітычныя прысуды

Дом правасуддзя ў Беларусі

Дом правасуддзя ў Беларусі

У Пінску з аукцыёна прадалі кватэру былога суддзі Аляксей Пацко, які адмовіўся выносіць палітычна матываваныя прысуды і звольніўся ў 2020-м годзе.

Пасля звальнення ён працаваў памочнікам адваката. У маі 2021 года да Пацко ў кабінет прыходзілі з ператрусам, забралі тэхніку і дакументацыю, але сам ён на той момант ужо не знаходзіўся ў Беларусі. Цяпер ён разам з сям'ёй жыве ў Германіі.

У таргах за пінскую двухпакаёвую кватэру былога суддзі было толькі два ўдзельнікі. У выніку яе прадалі за 110 тысяч рублёў пры стартавым кошце ў 84 тысячы.

А днямі ўлады другі раз запар не змаглі прадаць зямлю палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча. Аукцыён, на якім планавалася прадаць кавалак зямлі ў вёсцы Новая Мыш (Баранавіцкі раён) планавалася правесці 7 красавіка. Але аукцыён не адбыўся праз тое, што не знайшлося ахвочых у ім удзельнічаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.