Януковіч заявіў, што залатога батона ў Межыгор'і не бачыў

Ён заявіў, што па-ранейшаму лічыць сябе легітымным прэзідэнтам, прызнаў факт просьбы да Пуціна ўвесці расійскія войскі ва Украіну ды сказаў, што марыць пра вяртанне на радзіму. Адно з пытанняў датычыла скарбаў, знойдзеных у яго рэзідэнцыі Межыгор'е пад Кіевам.



"Я ўпершыню пра яго чую, — сказаў Віктар Януковіч пра залаты батон, які актывісты знайшлі ў рэзідэнцыі. — Можа быць, ён дзесьці і быў, але не ў маім доме". Экс-прэзідэнт лічыць, што паведамленні ўкраінскіх СМІ пра яго скарбы — гэта "прапаганда", а санкцыі пра арышты яго рахункаў ён назваў "прафанацыяй".



Што да калекцыі рарытэтных аўтамабіляў, якая таксама знаходзілася ў Межыгор'і, дык Януковіч адзначыў, што збіраў і рэстаўраваў машыны ўсё сваё жыццё.
 



Фота — ostro.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі