Вы тут

Як афіцыйны Мінск лепіць "расійскага лялькавода" з Дзмітрыя Мазепіна

Сёння Мазепіна спрабуюць выставіць як "лялькавода" / калаж Еўрарадыё

Яшчэ мінулым летам Іван Тэртэль (на той момант — кіраўнік КДК, а цяпер — старшыня КДБ) адкрыта казаў, што беларускімі пратэстамі "куклаводзяць" з Расіі. Праўда, тады роля арганізатараў зрынання Лукашэнкі прыпісвалася "вялікім начальнікам у "Газпраме", а, можа быць, і вышэй".

"Можа быць, і вышэй" за кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера — гэта не так ужо і шмат людзей. Хіба што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і набліжаныя да яго супрацоўнікі ягонай адміністрацыі, намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер Міхаіл Мішусцін. З часам, калі адносіны паміж Пуціным і Лукашэнкам адносна наладзіліся, гэтая версія пра расійскія карані беларускіх пратэстаў стала, шчыра скажам, нязручнай.

Лукашэнку і Гуцэрыева звязвае даўняе сяброўства

У жніўні 2020-га Мазепіна некалькі разоў згадвалі Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў Міхаіл Орда. Усе яны наракалі, што праз стачку на "Беларуськаліі" выгаду атрымлівае менавіта "Уралкалій".

У свой час Гуцэрыеў прэтэндаваў на куплю "Уралкалія". Пра канкурэнцыю паміж расійскімі алігархамі ў "інтэрв'ю" тэлеканалу АНТ нечакана загаварыў Раман Пратасевіч: маўляў, буйны беларускі пратэставы тг-канал, абвешчаны ўладамі экстрэмісцкім, фінансаваў "непасрэдны канкурэнт Гуцэрыева". Дзіўны выбар фармулёўкі для чалавека, які ніколі не цікавіўся эканомікай і тым больш тонкасцямі работы калійнага рынку.

 

"Яны гатовыя плаціць 50 мільёнаў"

Да жніўня ні "Уралкалій", ні сам Мазепін не з'яўляліся ў афіцыйным парадку дня ў выглядзе ворагаў, на гэта нават намёкаў не было. Але потым расійскі бізнесмен выступіў ад асобы Расійска-Беларускага дзелавога савета з заклікам да ўладаў прызнаць напружанасць у грамадстве. Крыху пазней Мазепін прапанаваў арганізаваць вучобу ў расійскіх ВНУ для адлічаных за пратэсты беларускіх студэнтаў. Гэта значыць, адкрыта выступіў на іх баку.

За адным сталом — Мазепін, Бабіч і, дарэчы, Аляксандр Машэнскі

Пры гэтым зацікаўленасць Мазепіна ў "беларускім пытанні" адмаўляць нельга: некалькі гадоў таму ён узначаліў ужо згаданы Расійска-Беларускі дзелавы савет, створаны з падачы Міхаіла Бабіча, які ў той момант быў амбасадарам у Беларусі і меў, мякка скажам, напружаныя адносіны з уладамі краіны.

У пачатку 2021-га ў шэрагу тэлеграм-каналаў з'явілася інфармацыя пра расфармаванне савета. Еўрарадыё спрабавала ўзяць каментар у самога Мазепіна або савета, аднак адказу не атрымала. Апошняя інфармацыя пра дзейнасць савета агучвалася ў 2020-м, таму словы пра яго "закрыццё" падобныя да праўды.

Мазепін можа быць звязаны і з новым "беларускім" інтэрнэт-праектам "Бусел" — Еўрарадыё пра гэта падрабязна пісала. Але нават гэтага недастаткова, каб вінаваціць бізнесмена ў спробе "куклаводзіць" пратэсты. Максімум — "камерцыйны інтарэс". "Здагадайцеся з трох разоў, у каго...".

Хочаш дапамагчы незалежнай журналістыцы? Стань падпісантам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.