Вы тут

Уладзімір Беражкоў перайшоў на працу ў холдынг "Советская Белоруссия"

Фота Еўрарадыё

Уладзімір Беражкоў перайшоў на працу ў холдынг "Советская Белоруссия". Там ён будзе адказваць за развіццё інтэрнэт-праектаў, піша Tribuna.com.

Менеджар пацвердзіў журналістам гэтую інфармацыю, але каментаваць яе адмовіўся. Беражкоў патлумачыў адмову тым, што многія з праектаў, якія ён анансаваў падчас працы ў Федэрацыі футбола, не ажыццявіліся не з яго волі. Таму ён не хоча лішні раз нешта абвяшчаць.

Таксама Беражкоў застаецца ўласнікам буйной долі ў газеце "Прессбол", дзе 50% належыць АБФФ.

Нагадаем, у чэрвені 2016 года менеджар пачаў працу ў АБФФ як дырэктар Дэпартамента маркетынгу і камунікацый. Раней Беражкоў быў генеральным менеджарам хакейнага клуба "Дынама Мінск".