У Расіі таксіст выратаваў школьніка, які праваліўся ў снег па шыю

У Расіі таксіст выратаваў школьніка, які праваліўся ў снег па шыю

У Расіі таксіст выратаваў школьніка, які праваліўся ў снег па шыю. Як паведамляе interfax.ru, здарэнне адбылося ў Ханты-Мансійску і трапіла на відэа. Адна са сведкаў кажа, што хлопчыку ніхто не дапамагаў, пакуль не спынілася таксі. Мужчына выцягнуў са снегу хлопчыка з заплечнікам.

Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што напярэдадні тратуары на вуліцы былі пачышчаныя, а школьнік наўмысна пайшоў праз сумёт і праваліўся. У чыноўнікаў ёсць нават версія, што ён удзельнічаў у конкурсе відэазапісаў "самага крэатыўнага скачка" ў снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі