У дзяржынскай бальніцы 8 сакавіка памерлі парадзіха і дзіця

Доктар, ілюстрацыйнае фота

Доктар, ілюстрацыйнае фота

Звесткі пра смерць маці і немаўляці ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы з'явіліся ў сацсетках 9 сакавіка.

"Учора, 8 сакавіка, адышлі воды, павезлі ў бальніцу і не выратавалі ні парадзіху, ні дачку", — напісала ў сацсетках дзяўчына, якая назвалася калегай загінулай жанчыны.

Аўтарка паста дадала, што загінулая нядаўна выйшла замуж, ёй было 26 гадоў. Пара чакала дзяўчынку — сваё першае дзіця.

Месяц таму дзяўчына пайшла на бальнічны па цяжарнасці. Тэрмін цяжарнасці складаў 34 тыдні. У клініцы ў яе здарыўся анафілактычны шок, дактары не здолелі выратаваць.

"Даведаліся ад яе мамы, якая сёння зранку зайшла да нас у кабінет у істэрыцы даведацца, якія дакументы трэба сабраць", — дадала калега.

Журналісты выдання Onliner звязаліся з галоўнай лекаркай Дзяржынскай ЦРБ Аленай Падалянчык. Яна пацвердзіла гібель маці і немаўляці: "Пакуль толькі скажу: медыкі зрабілі ўсё, што маглі. Гэта я кажу з усёй адказнасцю: усё, што змаглі".

Афіцыйных звестак аб прычынах трагедыі пакуль няма.

У дзяржынскай бальніцы 8 сакавіка памерлі парадзіха і дзіця
Пост у сацсетках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.