Беларус напаў на польскага мытніка, абараняючы кантрабандныя цыгарэты

Памежны пераход у Тэрэспалі

Памежны пераход у Тэрэспалі

На памежным пераходзе ў Тэрэспалі грамадзянін Беларусі напаў на супрацоўніка Мытна-падатковай службы Польшчы. Гэта адбылося падчас мытнай праверкі, паведамляе Польскае радыё.

У машыне беларуса польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты.

"Функцыянеры знайшлі больш за 1100 пачак схаваных у машыне цыгарэтаў без польскіх акцызных марак. Дадаткова падчас праверкі адбылася небяспечная сітуацыя: кантраляваны мужчына напаў на польскага мытніка. Выкліканыя на месца здарэння паліцыянты затрымалі падарожніка", — падзяліўся падрабязнасцямі інцыдэнту прэс-сакратар аддзела Падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь.

Беларусу выставяць абвінавачанне ў спробе кантрабанды, а таксама ў парушэнні фізічнай недатыкальнасці службовай асобы. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго Мытна-падатковая служба патрабуе дэпартацыі беларуса з Польшчы.

Беларус напаў на польскага мытніка, абараняючы кантрабандныя цыгарэты

Плаціце падаткі ў Польшчы? Тады вы можаце падтрымаць Еўрарадыё і перавесці нам 1,5% свайго падаходнага. Гэта проста! У дэкларацыі ў графе "1,5 na OPP" трэба ўвесці KRS 0000507234 і cel 137070. Вы ўбачыце арганізацыю FANIMANI — так і мусіць быць, гэта нашыя партнёры. Гэта дапаможам нам станавіцца яшчэ лепш!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.