У Мінздароўя пракаментавалі смерць жанчыны з дзіцем у Дзяржынску

Медыцына, ілюстрацыйнае фота

Медыцына, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пасля смерці парадзіхі з дзіцем Мінздароўя накіравала ў Дзяржынскую цэнтральную раённую бальніцу спецыяльную камісію, якая складаецца з пазаштатных спецыялістаў ведамства. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі ведамства Леанід Недзень.

"Канчатковы дыягназ будзе пастаўлены пасля атрымання вынікаў патолагаанатамічнага ўскрыцця і правядзення судова-медыцынскай экспертызы. Прынята рашэнне аб прыпыненні рэалізацыі і медыцынскага прымянення лекавага прэпарата", — заявіў ён.

Як расказвала Еўрарадыё, трагедыя ў лякарні адбылася 8 сакавіка. 26-гадовая жанчына ляжала ў лякарні на 34-м тыдні цяжарнасці. У клініцы ў яе здарыўся анафілактычны шок. Дактары не змаглі выратаваць ні яе, ні дзіця. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.