У мінскім метро патлумачылі, чаму англійскую ў аб'явах замянялі на рускую мову

У мінскім метро патлумачылі, чаму англійскую ў аб'явах замянялі на рускую мову

У Мінскім метрапалітэне патлумачылі, чаму англійскую мову ў аб'явах замянялі на рускую мову. Высвятляецца, што там шукаюць "моўны баланс". Як паведамляе TUT.by, пасажыры звярнулі ўвагу на тое, што назвы станцый раптам перасталі называць на англійскай мове. З'явіліся сумныя жарты наконт таго, магчыма, з нашай краіны з'ехаў апошні замежнік.

"Замежная мова ў метро выкарыстоўваецца толькі ў цягніках пры абвяшчэнні прыпынкаў, — кажуць у метрапалітэне. — Спачатку пускаюць паведамленне на беларускай, потым — на англійскай". Але нейкія пасажыры звярнуліся "з просьбамі аб'яўляць станцыі на дзвюх дзяржаўных, адмовіўшыся ад замежнай". І метрапалітэн вырашыў "пратэставаць такі фармат: руская плюс беларуская".

Разглядаўся варыянт выкарыстання ў аб'явах трох моваў, але на гэта не хапае часу — цягнік стаіць на станцыі 20 секундаў, аб'ява на двух мовах займае 15. "На трэцяй агучыць проста не паспяваем, — сцвярджаюць у Мінскім метрапалітэне. — Да машыністаў ёсць патрабаванні: зачыняць дзверы цягніка і ехаць можна толькі пасля агучкі аб'яваў".

Пасля "эксперыменту" ў метро вярнулі ранейшы варыянт аб'яваў: на беларускай і англійскай мовах. "Паглядзім, як будзе далей", — кажуць там.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі