Вы тут

У Магілёве зніклі з продажу глобусы з “расійскім” Крымам

У магілёўскіх кнігарнях знялі з продажу глобусы, на якіх было пазначана, што Крым — частка Расіі. Здарылася гэта неўзабаве пасля таго, як Упраўленне гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама “рэкамэндавала гарадскім суб’ектам гандлю пазбягаць продажу палітычных карт свету і глобусаў, на якіх тэрытарыяльная прыналежнасьць Крыму адрозніваецца ад агульнапрызнанай сусветнай супольнасцю”.

Мясцовыя ўлады заняліся гэтым пытаннем пасля звароту першага намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігара Барысава. Партыец дамагаўся, каб глобусы з “расійскім” Крымам прыбралі з продажу, бо такая прадукцыя, даводзіў актывіст, уводзіць у зман пакупнікоў і супярэчыць афіцыйнай пазыцыі Беларусі па Крыму.

Чыноўнікі цяпер заяўляюць, што ў сваёй рэкамендацыі зняць глобусы з продажу кіруюцца рэзалюцыяй Генасамблеі ААН, якая падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і не прызнае далучэнне Крыма да Расіі.

Глобусы з “расійскім” Крымам — гэта вытворчасць польскай фірмы “ZACHEM-GŁOWALA”. Дырэктар фірмы Кшыштаф Главала на запыт Радыё Свабода заявіў, што яго арганізацыя не падтрымлівае анексіі Крыма Расіяй. Але ж фірма выпускала глобусы з некарэктнай тэратарыяльнай пазнакай паўвострава, каб не губляць расійскі рынак.