У Беларусі засталося 574 ветэрана Другой сусветнай вайны

Ветэран вайны

Ветэран вайны / BELTA

Сёння ў Беларусі пражываюць 574 ветэраны Другой сусветнай вайны. Іх сярэдні ўзрост — 99 гадоў, самаму малодшаму — 92 гады, а самай узроставай удзельніцы вайны (яна жыве ў Мінску) нядаўна споўнілася 106 гадоў.

Больш за палову з гэтых ветэранаў прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях.

Год таму ў Беларусі жылі каля 800 ветэранаў, уключна з 427 удзельнікамі і інвалідамі вайны.

Статус ветэрана ў Беларусі маюць не толькі ўдзельнікі баявых дзеянняў, але і працаўнікі тылу, а таксама асобы, якія ўдзельнічалі ў "барацьбе з нацыянальнымі рухамі" ў пасляваенны перыяд. Таксама ў Беларусі пражывае 5,5 тыс. чалавек, якія прызнаныя пацярпелымі ад наступстваў вайны. Большасць з іх — былыя вязні канцлагераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.