Вызначаны два дні, калі па ўсёй Беларусі не будуць прадаваць алкаголь

Дзень цвярозасці

Дзень цвярозасці / Andranik Hakobyan / Shutterstock

Вызначаны два дні — у траўні і ў чэрвені — калі па ўсёй Беларусі не будуць прадаваць алкаголь. Гэтая "традыцыя" звязаная з апошнімі званкамі і выпускнымі, запланаванымі на 23-га траўня і 12-га чэрвеня адпаведна.

У кожным раёне Беларусі мясцовыя ўлады самі вызначаюць часовыя прамежкі "дзён цвярозасці". Напрыклад, у Светлагорскім, Слуцкім, Мазырскім і іншых раёнах алкаголь не будуць прадаваць у крамах з 08:00 23-га траўня да 08:00 24-га траўня, а таксама з 08:00 12-га чэрвеня да 08:00 13-га чэрвеня. У Пінску і Іванаўскім раёне — з 00:00 да 24:00 23-га траўня і з 08:00 12-га чэрвеня да 08:00 13-га чэрвеня. А ў Лёзненскім раёне забарона будзе дзейнічаць увесь дзень 23-га траўня і 12-га чэрвеня.

Выключэнне ў такія дні — установы грамадскага харчавання, якія прадаюць напоі на разліў. Алкаголь таксама будзе дасяжны для вяселляў, юбілеяў або рытуальных цырымоній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.