Лайнер, на якім адбылася ўспышка хантавіруса, прыбыў на Тэнэрыфе

MV Hondius

MV Hondius / REUTERS / Hannah McKay

Круізны лайнер MV Hondius, на якім адбылася ўспышка хантавіруса, прыбыў на Тэнэрыфе. Туды ж, каб пракантраляваць эвакуацыю пасажыраў, прыляцеў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэісус.

Паніку вакол хантавіруса ў СААЗ лічыць празмернай. Там упэўненыя, што людзі перабольшваюць рызыкі заражэння — а насамрэч яны застаюцца нізкімі як для людзей ва ўсім свеце, так і, у прыватнасці, для жыхароў Канарскіх астравоў. Дзе напярэдадні прайшлі пратэсты — тамтэйшыя былі не вельмі радыя перспектыве прымаць MV Hondius у сваім порце.

Эвакуацыя запланаваная на 10-га траўня. Паводле СААЗ, каб адправіць пасажыраў лайнера па сваіх краінах, спатрэбіцца 10 авіярэйсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.