У Кітаі ўпершыню з 1961 года скарацілася колькасць насельніцтва

З 2021 года кітайскім сем'ям дазволілі мець траіх дзяцей / АР
З 2021 года кітайскім сем'ям дазволілі мець траіх дзяцей / АР

Насельніцтва Кітая летась скарацілася — упершыню за шэсць дзесяцігоддзяў. Апошні раз такое было ў 1961-м годзе, тады прычынай стаў голад.

У 2022 годзе насельніцтва Кітая скарацілася прыкладна на 850 000 чалавек да 1 мільярда 411,75 мільёнаў чалавек. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на Нацыянальнае бюро статыстыкі краіны. За год у краіне нарадзілася 9,56 мільёнаў чалавек, памерла 10,41 мільёнаў.

Нагадаем, у 1980-х гадах Кітай спрабаваў стрымліваць нараджальнасць, праводзіў палітыку "Адна сям'я — адно дзіця". У 2015 годзе парам дазволілі мець двух дзяцей, а ў 2021 годзе — трох. Эксперты ААН мяркуюць, што да 2050 года насельніцтва Кітая скароціцца на 109 мільёнаў чалавек. Кітайскія дэмографы ў сувязі з гэтым асцерагаюцца, што Кітай раней састарэе, чым пабагацее. У мінулым годзе рост ВУП Кітая запаволіўся да 3% , хоць афіцыйны прагноз быў 5,5%. Рост на 3% — гэта адзін з самых слабых паказчыкаў для Кітая за 40 гадоў, адзначае "Коммерсант".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі