Уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы пракладуць веладарожку даўжынёй 12 кіламетраў
Работы ўжо пачаліся / LookByMedia
Уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы Мінска пракладуць веладарожку даўжынёй 12 кіламетраў. Работы па яе ўладкаванні ўжо стартавалі. Яна пройдзе па тэрыторыі Ленінскага, Заводскага, Партызанскага і Першамайскага раёнаў. Пра гэта расказалі чыноўнікі падчас нарады ў Мінгарвыканкаме 13 сакавіка.
У 2025 годзе ў Мінску планавалі пабудаваць каля 45 кіламетраў новых веламаршрутаў.
Да 2030 года агульная працягласць веладарожак і адаптаваных тратуараў у Мінску павінна дасягнуць 380 км. Сёння гэтая лічба перавышае 330 км.
Рэгулярна роварам карыстаюцца каля 800 тысяч гараджан.