У Беларусі знікаюць населеныя пункты. Колькі іх цяпер

Закінутая вёска

Закінутая вёска / Еўрарадыё

Паводле звестак Белстата, на пачатак 2026 года ў Беларусі налічвалася 23 173 населеныя пункты.

З 2017 года іх колькасць скарацілася на 203. За апошнія дзевяць гадоў найбольшая колькасць ліквідаваных населеных пунктаў была зафіксавана ў Віцебскай вобласці. 

На другім месцы — Гомельская вобласць, на трэцім — Мінская і Магілёўская вобласці. Найменшая колькасць ліквідацый была адзначана ў Брэсцкай вобласці. 

У 2025 годзе ў Беларусі было ліквідавана 9 населеных пунктаў: ​​5 сёл і 4 вёскі. 

"Часцей за ўсё прычынай ліквідацыі населеных пунктаў з'яўляецца адсутнасць пастаяннага насельніцтва або страта населеным пунктам свайго эканамічнага і сацыяльнага значэння", — адзначаюць эксперты Белгеадэзіі.

Адной з прычын скарачэння колькасці населеных пунктаў з'яўляецца далучэнне аднаго населенага пункта да другога.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.