18 населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі ў 2026 годзе
Вёска ў Беларусі / Еўрарадыё
Адразу 18 населеных пунктаў зніклі з карты Беларусі ў 2026 годзе, піша Myfin.by.
Большасць — невялікія вёскі і хутары.
З 18 аб'ектаў, якіх не стала на карце Беларусі, 15 знаходзіліся ў Віцебскай вобласці.
У Шаркаўшчынскім раёне не стала вёсак і хутароў Гузаватка, Дубнікі, Ізабеліна, Чырвоная Горка, Мурашчына, Ліпава, Пестуны, Цёплая Гара і Яцелеўшчына.
У Пастаўскім раёне афіцыйна больш няма такіх населеных пунктаў, як Алашкаўшчына, Ярынава, Мацкавічы і Падсосна. Зніклі вёска Бель з карты Лёзненскага раёна і Стуканы Талачынскага.
У Брэсцкай (вёска Крывое Сяло), Гомельскай (пасёлак Кручполле) і Магілёўскай (вёска Саладоўня) абласцях прыпынілі існаванне па адным населеным пункце.
Вёскі, пасёлкі і хутары ліквідуюць пасля таго, як у іх перастаюць заставацца пастаянныя жыхары.