Адзіны рэестр маёмасці Беларусі плануюць зрабіць нацыянальнай гандлёвай анлайн-пляцоўкай

Хлеў

Хлеў / LookByMedia

У Беларусі плануюць ператварыць Адзіны рэестр маёмасці ў нацыянальную гандлёвую анлайн-пляцоўку. Пра гэта паведамляе СТБ.

У электроннай базе змяшчаецца інфармацыя пра больш чым 1,5 млн аб'ектаў нерухомасці. Сярод іх пустуючыя дамы, якія можна набыць за адну базавую велічыню — цяпер гэта 45 рублёў, — а таксама звесткі пра свабодныя земельныя ўчасткі і пляцоўкі пад бізнес. 

Любы жадаючы можа знайсці ў рэестры аб'ект, прапанаваны да продажу, арэнды або бязвыплатнай перадачы пад інвестыцыйныя праекты, а таксама даведацца дату канкрэтнага аўкцыёну. Улік свабодных зямель у краіне вядзецца з студзеня 2024 года. У планах — зрабіць пляцоўку з магчымасцю правядзення анлайн-здзелак.

Кансультант аддзела рэгулявання земляробчых адносін галоўнага ўпраўлення Дзяржкамітэта па маёмасці Яўген Батурэвіч патлумачыў, што ў рэестры адлюстроўваюцца ўчасткі без землекарыстальніка. 

Единый реестр имущества Беларуси планируют сделать национальной торговой онлайн-площадкой

«Гэта тыя ўчасткі, якія не маюць землекарыстальніка, гэта значыць фактычна належаць дзяржаве і прапануюцца для таго ці іншага выкарыстання», — сказаў ён. 

Па яго словах, у базе пазначаны месцазнаходжанне, прыблізная плошча і межы ўчастка, магчымыя мэтавыя прызначэнні і віды права, на якіх яго можна аформіць.

Праца з закінутымі ўчасткамі

Сістэма спросціць куплю закінутых дамоў. Уласнікі пішуць заявы з дазволам распараджацца іх дамаўладаннем. Калі ў дома ёсць меркаваныя спадкаемцы, сельсавет збірае пакет дакументаў, накіроўвае запыты ў натарыяльную кантору, БТІ і іншыя арганізацыі, пасля чаго звяртаецца ў суд. Суд прымае рашэнне прызнаць дом бясгаспадарным або выморачным.

У Беларусі каля 55 тыс. закінутых дамоў. Больш за палову з іх перадалі новым уладальнікам або знеслі, вярнуўшы ў севазварот амаль 5 тыс. гектараў зямлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.