У 2025 годзе беларускі і беларусы часцей браліся шлюбам з гарамадзянамі Расіі

Шлюб

Шлюб

Грамадзяне Беларусі часцей браліся шлюбам з гарамадзянамі Расіі ў 2025 годзе, вынікае з новай статыстыкі Белстату. 

Агулам 1928 беларусак і 1370 беларусаў абралі сабе ў якасці жаніха ці нявесты замежніка. Апроч расіян беларускі выходзяць замуж за туркаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а мужчыны жэняцца на грамадзянках Украіны і Казахстану.

Увогуле летась было зарэгістравана крыху больш за 52 тысячы сем’яў, а афіцыйна разышліся каля 35 тысяч пар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.