Насельніцтва Беларусі за год скарацілася на велічыню райцэнтра

Слонім, ілюстрацыйнае фота

Слонім, ілюстрацыйнае фота

За 2025 год насельніцтва Беларусі скарацілася на 53 200 чалавек. Столькі людзей жыве ў сярэднім райцэнтры. Напрыклад, насельніцтва Слоніма год таму складала 48 тысяч чалавек.

Ад 8,6 да 11,3 тысячы чалавек "зніклі" з кожнай вобласці, акрамя Мінскай — там, як і ў самім Мінску, "адмоўны рост" складае каля 1600 жыхароў. Гэта вынікае са статыстычнага бюлетэня, апублікаванага Белстатам 27 сакавіка.

Такім чынам, на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі афіцыйна пражывала 9 056 080 чалавек. Але ёсць нюанс: у якасці жыхароў Беларусі тут улічаныя і тыя, хто цягам года з'ехаў жыць у іншыя краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.