У суботу зноў вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва
У Беларусі падаражэе паліва, ілюстрацыйнае фота / Кадр з відэа
У суботу ў Беларусі чарговы раз падаражэе аўтамабільнае паліва. Цэны падымуцца адразу на 3 капейкі.
Ад 4 красавіка цэны на АЗС будуць такія:
АІ-92 — 2,57 руб.
АІ-95 — 2,67 руб.
АІ-98 — 2,89 руб.
Дызельнае паліва — 2,67 руб.
Папярэдняе падаражанне адбылося тыдзень таму, 28 сакавіка. Тады цэны на ўсе віды паліва падскочылі на 4 капейкі. Дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" патлумачыў гэта ростам цэн на нафту на сусветных рынках у сувязі з вайной на Блізкім Усходзе.