Цэны на паліва ў Беларусі рэзка вырастуць
Аўтамабіль / Еўрарадыё
28 сакавіка ў Беларусі рэзка вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва — адразу на 4 капейкі. Праз тыдзень, 4 красавіка, паліва падаражэе яшчэ на 3 капейкі.
У канцэрне "Белнафтахім" гэтае павышэнне патлумачылі "глабальным ростам каціровак на нафту і нафтапрадукты на сусветным рынку".
Цэны на АЗС З 28 сакавіка будуць такія:
АІ-92 — 2,54 руб.
АІ-95 — 2,64 руб.
АІ-98 — 2,86 руб.
Дызельнае паліва — 2,64 руб.
З 4 красавіка цэны будуць такія:
АІ-92 — 2,57 руб.
АІ-95 — 2,67 руб.
АІ-98 — 2,89 руб.
Дызельнае паліва — 2,67 руб.