Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму анулявалі беларускі пашпарт

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

У Беларусі анулявалі пашпарт заснавальніка праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Дакумент прызнаны нядзейсным, хаця ён дзейнічаў да 2028 года, паведамляюць у ПЦ "Вясна".

Сам Бяляцкі называе гэтае рашэнне адвольным і незаконным: "Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах".

Таксама сёння паведаміў пра ануляванне свайго пашпарта экс-палітвязень журналіст Ігар Карней.

Пра ануляванне пашпартоў экс-палітвязняў стала вядома днямі. Афіцыйны Мінск прызнае несапраўднымі дакументы людзей, якіх ён выслаў за межы краіны. Хутчэй за ўсё мера пачала дзейнічаць пасля Новага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.