Вы тут

У гонар Сусветнага дня ветру Port Mone trio прадстаўляе новае відэа

Фота прадастаўлена гуртом

15 чэрвеня, у Сусветны дзень ветру, інструментальнае Port Mone trio прэзентуе відэа на п'есу "Shore". Ролік быў зняты падчас запісу апошняга, трэцяга альбома Port Mone, які ствараўся з выкарыстаннем узнаўляльных крыніц энергіі.

Таксама музыкі прадстаўляюць свой новы сайт, дзе падрабязна распавядаюць пра працэс запісу. Год таму Port Mone запісалі альбом з выкарыстаннем узнаўляльнай энергіі адразу на дзвюх пляцоўках. Гэта салярны парк у Рудашанах, дзе літоўскі інвестар месца былой звалкі заставіў сонечнымі батарэямі, і ветрапарк побач з вёскай Пудоўня ў Магілёўскай вобласці. У запісе альбома музыкі выкарыстоўвалі жывую акустыку месцаў — вецер, спевы птушак, шум дрэваў. У кожнай лакацыі выстаўляліся дзясяткі мікрафонаў, якія запісвалі не толькі інструменты, але і навакольнае асяроддзе.