Вы тут

Як стаць "дармаедам" з-за аднаго дня без працы

Фота с сацыяльных сетак

Каб не плаціць падатак на дармаедства, свядомы беларус павінен прапрацаваць 183 дні ў год. Перкусіяністу мінскага гурта Port Mone Сяргею Краўчанку, архітэктару па адукацыі, не хапіла ўсяго аднаго дня, каб не лічыцца "сацыяльным утрыманцам": у 2015 годзе ён працаваў 182 дні. За гэты "прасачкаваны" дзень дзяржава прапануе Сяргею заплаціць... 240 рублёў.

Музыкант распавядае Еўрарадыё падрабязнасці сваёй "падатковай" прыгоды.

Еўрарадыё: Ці ведаў ты, што табе пагражае падатак за дармаедства?

Сяргей Краўчанка: Так, я ведаў, што ў 2015 годзе прыдумалі такі спосаб падтрымання статусу сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Еўрарадыё: Ці спецыяльна уладкаваўся на працу, каб яго пазбегнуць?

Сяргей Краўчанка: Не, я не уладкоўваўся на працу спецыяльна. Я доўгі час працаваў архітэктарам на поўную стаўку. У 2015-м я, здаецца, працаваў ужо на паўстаўкі. Летам 2015 года, у сувязі з незайздросным эканамічным становішчам у краіне і не вельмі выгаднымі ўмовамі працы для праекціроўшчыкаў, аб'ектаў амаль не засталося і я звольніўся.

Еўрарадыё: Ці стаў для цябе сюрпрызам "лішні дармаедскі дзень"?

Сяргей Краўчанка: Для мяне мала чаго з таго, што адбываецца ў сферы камунікацыі з дзяржавай, а асабліва дрэннага, з'яўляецца сюрпрызам. І гэта праблема. Я не зусім добра памятаю сваю рэакцыю: наўрад ці яна была бурнай, але мне падалося, што гэта смешна, што толькі 183 дні працы робяць цябе ў строгіх вачах дзяржавы нармальным чалавекам, а 182 ― ўтрыманцам.

Еўрарадыё: Ці лічыў ты працадні, каб пазбегнуць падатку?

Сяргей Краўчанка: Не, каб пазбегнуць падатку, я працадні не лічыў. Я ўвогуле ніколі не лічу працадні, а ў апошні час і зусім лічу толькі зробленую працу. Працадні палічыла бухгалтар, калі зацікавілася гэтым "кейсам".

Еўрарадыё: Як даведаўся, што ты ўсё-ткі "дармаед"? Прыйшла папера з падатковай?

Сяргей Краўчанка: Дармаедам, прашу прабачэння, я сябе не лічу. Так, прыйшло паведамленне забраць нешта там на пошце. У якасці тлумачэння было карава напісанае слова "падаткі", і так, ха-ха, усё жыццё праляцела ў мяне перад вачыма. Ну, гэта значыць, я зразумеў, што ад мяне чагосьці хочуць. Я яшчэ нічога не заплаціў, але ў мяне просяць 240 рублёў, і ў мяне ёсць яшчэ чатыры тыдні падумаць. Можна па-рознаму паглядзець на гэты абмен кампліментамі са слугамі дзяржавы. Напрыклад, як на інвестыцыі ў будучыню. Я ім 240 рублёў, а яны сцежкі пяском пасыплюць, каб мая бабуля не ўпала, паслізнуўшыся, як год таму. Лекараў яшчэ, можа, заматывуюць ў паліклініках на людзей не як на гаўно глядзець.

Еўрарадыё: Але за 182 рабочыя дні, пакуль ты працаваў архітэктарам, ты плаціў падатак дзяржаве...

Сяргей Краўчанка: Так. Таму яны і аднялі іх ад агульнай сумы падатку за 2015-ы год.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: федеральныеновости.рф