У адборы на Еўрабачанне, акрамя Дробыша і Кіркорава, паўдзельнічае Прыгожын?

У адборы на Еўрабачанне, акрамя Дробыша і Кіркорава, паўдзельнічае Прыгожын?

Беларускі спявак Кірыл Ермакоў, які цяпер працуе ў Расіі з прадзюсарам Іосіфам Прыгожыным і падае сябе як Кірыл Гуд, , будзе ўдзельнічаць у адборы на Еўрабачанне ад Беларусі. Гэта вынікае са слоў жонкі прадзюсара, спявачкі Валерыі.

"Літаральна днямі падчас "Песні года" Валерыя са сцэны "Мінск-Арэны" заклікала ўсіх галасаваць за Кірыла на "Еўрабачанні"", — распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё піяршчык "Еўрабачання" Сяргей Андрыянаў.

Па словах Андрыянава, сёлета ніша "Еўрабачання" у Расіі занятая Юліяй Самойлавай: летась яе не пусцілі на конкурс у Кіеў з-за канцэртаў у Крыме, і было вырашана, што Юлія, спявачка ў інваліднай калясцы, прадставіць Расію на "Еўрабачанні" праз год. Таму цалкам верагодна, што менавіта на беларускім адборы разгорнецца барацьба расійскіх прадзюсараў. Тым больш, што палажэнне аб нацыянальным адборы дазваляе ўдзельнічаць у ім каму заўгодна.

Раней Віктар Дробыш заявіў Еўрарадыё, што сапраўды думае наконт удзелу ў беларускім адборы. Пасля гэтага стала вядома, што Філіпу Кіркораву паступіла прапанова "ад адной сяброўскай краіны" падрыхтаваць удзельніка да конкурсу. Не выключана, што гаворка ідзе пра беларускага артыста.

Прыём заявак на нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2018" працягнецца да 26 снежня.

Раней пра свой удзел у нацыянальным адборы заяўлялі Аляксей Грос, Анжаліка Пушнова, Іюль, Пётр Ялфімаў з расіянкай Соф'яй Лапінай, Гюнеш, гурт OXY_YETI з Аляксеям Хацкевічам і Вадзімам Галыгіным.

Кірыл Ермакоў на леташнім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі