На “Еўрабачанні” перамагла спявачка Нэта з Ізраілю
![На “Еўрабачанні” перамагла спявачка Нэта з Ізраілю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/netta.jpeg.webp?itok=ide0m6Q_)
На “Еўрабачанні” перамагла 25-гадовая спявачка Нэта з Ізраілю. Песня Toy (“Цацка”) у яе выкананні ў фінале спеўнага конкурсу набрала 529 балаў. Адметна, што букмекеры ставілі Нэту на другое месца, а лідарства аддавалі Кіпру. Прафесійнае журы аддавала ізраільскай выканаўцы трэцяе месца, але дзяўчына перамагла з вялікім адрывам, дзякуючы галасам тэлегледачоў.
Другое месца атрымаў Кіпр, на трэцім — Аўстрыя.
Сёлета “Еўрабачанне” праходзіла ў сталіцы Партугаліі Лісабоне. Фінал адбыўся 12 траўня.
Спявак ALEKSEEV, які прадстаўляў Беларусь, не выйшаў у фінал.