Вы тут

Прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV не выступіць у фінале "Еўрабачання"

Фота: скрыншот з відэа

Прадстаўнік Беларусі, украінскі спявак ALEKSEEV не выступіць у фінале "Еўрабачання". 8 траўня "хлопец з ружамі" праспяваў "Forever" у першым паўфінале міжнароднага конкурсу песні і не трапіў у лік 10 найлепшых выканаўцаў (агулам у паўфінале выступілі 19) — прадстаўнікоў Аўстрыі, Эстоніі, Кіпра, Літвы, Ізраіля, Чэхіі, Балгарыі, Албаніі, Фінляндыі і Ірландыі. Відэа іх выступленняў гл. тут.

ALEKSEEV пачаў песню няўпэўнена і невыразна. Ні развіццё тэмы, ні жывая ружа, якую спявак арыгінальна перадаў танцоўшчыцы ў чырвоным, не змаглі выправіць сітуацыю.

Другі паўфінал пройдзе 10 траўня, а фінал — 12-га.

Летась да фіналу дайшоў беларускі гурт NaviBand, дзе заняў 17 месца. Найлепшае дасягненне беларусаў на "Еўрабачанні" — 6 месца Дзмітрыя Калдуна ў 2007 годзе.