Беларус скарыў журы на ўкраінскім тэлешоў
![Беларус скарыў журы на ўкраінскім тэлешоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_4183.jpg.webp?itok=nRPUtL8B)
На сляпым праслухоўванні дзявятага сезона ўкраінскага “Голасу краіны” беларус Улад Чыжыкаў развярнуў чатыры трэнерскія крэслы: яго выкананне трэку “Perfect” Эда Шырана атрымалася сапраўды ўдалым.
Улад Чыжыкаў — удзельнік гурта “Радиоволна”, які летась трапіў у фінал беларускага адбору на “Еўрабачанне”. Па прафесіі хлопец – выкладчык балгарскай мовы.
Дагэтуль Улад удзельнічаў у Х-фактары і нават атрымаў нацыянальную прэмію “Ліра” у намінацыі “Адкрыццё года”.
Год таму з Уладам мы размаўлялі ў студыі Еўрарадыё.