Сталічны планетарый запускае паказ сферычных фільмаў па-беларуску

Сталічны планетарый запускае паказ сферычных фільмаў па-беларуску

Мінскі планетарый пачынае паказ сферычных фільмаў на беларускай мове — першым прадубляваны мультфільм "Мышаняты і Месяц", прэм'ерны паказ фільма запланаваны на 5 і 6 студзеня, паведаляе БЕЛТА.

Паводле загадчыка мінскага планетарыя Аляксандра Мікуліча, беларускую гукавую дарожку падрыхтавала студыя, якая займалася стварэннем самага мультфільма. Гэта таксама першы беларускі фільм, створаны спецыяльна для паказу на купале. Раней яго паказвалі на рускай мове ўвосень 2017 года. За гэты час фільм быў пераклалі на англійскую, нямецкую, французскую і іншыя замежныя мовы, дэманстравалі на фестывалях паўнакупольных фільмаў. Цяпер беларуская публіка зможа ўбачыць яго і на беларускай мове.

Наступным запланаваны дубляж фільма "Майя. Назіральнікі Сусвету", яго ўжо рыхтуюць у беларускай версіі. Далей ва ўстанове маюць намер перакладаць найбольш папулярныя фільмы.

"Мышаняты і Месяц" — гэта гісторыя прыгодаў двух мышанятаў Піпа і Скрыпа, якія шукалі адказ на пытанне, хто з'ядае  сыр, які свеціцца ў небе. Яны даведаліся, што насамрэч гэта Месяц, які зусiм не ядомы. Затое на ім ёсць месяцовае мора без вады, кратэры і яшчэ шмат чаго цікавага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі