Закрываецца гарналыжны комплекс "Лагойск", раней ён належаў Чыжу

31 сакавіка — апошні дзень працы аб’екта

31 сакавіка — апошні дзень працы аб’екта / "Планета Беларусь"

У Беларусі закрываецца спартыўны комплекс "Лагойск", які працаваў з 2004 года і першапачаткова належаў набліжанаму да Аляксандра Лукашэнкі бізнесмену Юрыю Чыжу. Інфармацыя пра закрыццё апублікавана на старонцы комплексу ў Instagram.

"З вялікім шкадаваннем паведамляем вам, што 31 сакавіка наш комплекс працуе апошні дзень. І гэта больш, чым проста канец сезона. Гэта канец цэлага 22-гадовага этапу жыцця гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу “Лагойск”, — гаворыцца ў паведамленні.

Будучыня комплексу невядомая.

"Мы не ведаем, што будзе далей, але вельмі хочацца верыць, што гэта не канец і мы зноў сустрэнемся ў любімым усімі комплексе “Лагойск”, — паведамляецца на старонцы.

Гарналыжны комплекс "Лагойск" быў адкрыты ў студзені 2004 года. Яго пабудавала кампанія "Трайпл" бізнесмена Юрыя Чыжа, які пазней трапіў у няміласць да Лукашэнкі.

У 2023 годзе была зроблена спроба прадаць аб’ект, але яна завяршылася няўдачай. За комплекс прасілі амаль 7,5 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.