"Пясочніца" можа не адкрыцца гэтым летам

"Пясочніца"

"Пясочніца"

Вядомая ў сталіцы пляцоўка вулічнай ежы "Пясочніца", магчыма, будзе зачынена гэтым летам, піша Onliner.by.

Дакладнага адказу пра планы працы гэтым летам не могуць даць нават арганізатары фуд-прасторы.

Між тым, "Пясочніца" стала першай у горадзе, дзе мінчукам прапанавалі шмат разнастайнай вулічнай ежы і забаў на адной тэрыторыі.

Арганізатары таксама не даюць станоўчых прагнозаў.

"На дадзены момант у нас ёсць пэўныя цяжкасці з арэндадаўцамі, мы спрабуем іх вырашыць", — адзначылі прадстаўнікі "Пясочніцы".

Яны ўдакладнілі: лёс будучага сезона вырашат на наступным тыдні. Тады арганізатары аб'явяць агульны сход. На ім і вырашат, ці адкрыецца праект летам 2026-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.