У Браславе закрылі басейн, які ўрачыста адкрылі 7 лістапада

"Драйв" у Браславе

"Драйв" у Браславе / braslav-star.by

7 лістапада ў Браславе адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Драйв".

Адкрыццё адбылося з урачыстасцямі. У цырымоніі прыняў удзел кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

А ўжо 11 лістапада дзяржаўная раённая газета паведаміла, што комплекс часова зачыняецца. Прычынай назвалі "планавыя кантрольныя мерапрыемствы па наладцы сістэмы вентыляцыі". Пра дату аднаўлення працы паабяцалі паведаміць асобна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.