Прэзідэнта Аўстрыі ў Малдове, куды ён прыехаў з візітам, укусіў сабака

Прэзідэнтка Мая Санду і яе сабака

Прэзідэнтка Мая Санду і яе сабака / instagram.com/maia.sandu

З надзвычайнага здарэння пачаўся візіт прэзідэнта Аўстрыі Александэра ван дэр Бэлена ў Малдову. Яго ўкусіў сабака малдоўскай прэзідэнткі Маі Санду. Сабаку клічуць Кодруц.

Ван дэр Бэлен хацеў пагладзіць Кодруца, але той укусіў яго за руку. Санду кажа, што Кодруц спалохаўся вялікай колькасці людзей. У сваім Instagram яна расказвала, што Кодруца падабралі пасля таго, як яго збіла машына. Ветэрынарам не ўдалося выратаваць яго пярэднюю лапу, "але пасля некалькіх месяцаў лячэння ён цяпер шчасліва бегае на трох лапах".

На сумесную прэс-канферэнцыю ван дэр Бэлен прыйшоў з перавязанай далонню, аднак казаў толькі пра перамовы, якія прайшлі. Прэзідэнт Аўстрыі заявіў, што шкадуе аб рашэнні ўрада яго краіны заблакаваць уступленне Румыніі і Балгарыі ў шэнгенскую зону, а таксама выказаў надзею, што "аднойчы гэтае рашэнне, прынятае кіраўніцтвам краіны, будзе перагледжанае".

Санду паводле вынікаў гэтай сустрэчы напісала ў сацсетках, што абмеркавала з лідарамі Аўстрыі і Славеніі (разам з ван дэр Бэленам у Кішынёў прыляцела і кіраўніца Славеніі Наташа Пірц-Мусар) рэкамендацыю Еўракамісіі пачаць перамовы аб прыёме Малдовы і Украіны ў ЕС. Яна дадала, што ўступленне Малдовы ў Еўрасаюз — "адзіны шанец гарантаваць мір, свабоду і дабрабыт усёй краіне".

Президента Австрии в Молдове, куда он приехал с визитом, укусила собака
Мая Санду, прэзідэнтка Славеніі Наташа Пірс-Мусар, прэзідэнт Аўстрыі Александэр ван дэр Бэлен і Кодруц / instagram.com/maia.sandu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі