Праваабаронца “Вясны” атрымала прапанову вярнуцца ў Беларусь па "прыкладзе" Мельнікавай

Скульптура "Пасажырка"

Скульптура "Пасажырка" / matsam.livejournal.com

Праваабаронца “Вясны” Анастасія Васільчук атрымала ў Instagram паведамленне ад карыстальніка hemel_son з прапановай “ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва” з магчымасцю “вярнуцца на Радзіму”.

У канцы паведамлення аўтар прывёў як “прыклад” Анжаліку Мельнікаву. 

Былая спікерка Каардынацыйнай рады знікла ў сакавіку 2025 года, а яе далейшае месцазнаходжанне да гэтага часу дакладна невядомае.

Гэты выпадак паказвае, што беларускія спецслужбы працягваюць спрабаваць кантраляваць і ўплываць на беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Праваабаронца “Вясны” атрымала прапанову вярнуцца ў Беларусь па "прыкладзе" Мельнікавай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.