Пра Лондан і таямніцы “скарынаўкі”, "Пагружэнне" і спеўную “Мару”— эфір

Галіна Казіміроўская

Галіна Казіміроўская / Еўрарадыё

У лютым Святлана Ціханоўская наведала заняткі дзіцячага хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве. Разам з Галінай Казіміроўскай, заснавальніцай гэтай школы і кіраўніцай легендарнага Вольнага хору. Хору, які не так даўно запісаў і выдаў на CD новы альбом харавых песень. Большасць якіх Галіна Казіміроўская адшукала ў архівах лонданскай бібліятэкі імя Скарыны. І сёння перад школай імя Равенскага, Вольным хорам (як і ў выпадку з большасцю беларускіх культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў за мяжой) паўстаюць пытанні фінансавання і памяшкання. Вырашыць якія сваімі сіламі ў дыяспары не атрымліваецца.

Чым жыве сёння школа Равенскага, і ці карыстаецца яна папулярнасцю? З якімі праблемамі сутыкаецца школа і ад каго залежыць вырашэнне гэтых праблем? Што новага ў Вольнага хору, што такое праект “Пагружэнне” і што яшчэ цікавага хаваюць архівы лонданскай “скарынаўкі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву “Concordia Chor”, заснавальніца “Вольнага хору” і Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага ў Варшаве Галіна Казіміроўская ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.