Пазняк, як і Лукашэнка, на ўкраінскіх выбарах ставіць на Парашэнку

Пазняк, як і Лукашэнка, на ўкраінскіх выбарах ставіць на Парашэнку

Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазняк, як і Аляксандр Лукашэнка, на ўкраінскіх прэзідэнцкіх выбарах ставіць на дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку. "Прыходзіцца выбіраць паміж дрэнным і горшым,піша беларускі палітык-палітэмігрант. — Пачуцці настроеныя супраць Парашэнкі, але нацыянальныя інтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальна вымагаюць галасаваць за Парашэнку".

Пазняк крытычна ставіцца да Уладзіміра Зяленскага, саперніка Парашэнкі: "Такое ўражанне, што грамадства аслепла ці наелася блёкату — галасуюць за асобу (коміка Зяленскага), якая па прыродзе не надаецца да дзяржаўнай дзейнасці. І гэта відавочна з першага погляду".

Палітык здзіўляецца, як у "змагарнага народа" з'явілася "лёгкадумства". Ён не можа паверыць, што ва Украіне "вырасла тупое пакаленне". Зянон Пазняк дапускае, што на прэзідэнцкія выбары ва Украіне істотна паўплывала расійская прапаганда. А іх вынік, адзначае ён, мае "найбольшае значэнне для Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі