Вы тут

"Несмяротнаму палку" дазволілі сабрацца ля доміка РСДРП, але — не прайсці шэсцем

"Несмяротны полк" у Мінску ў 2018 годзе / Еўрарадыё

9 траўня ахвочыя паўдзельнічаць у акцыі "Несмяротны полк" у Мінску будуць збірацца а 10-й гадзіне каля доміка першага з’езда РСДРП на вуліцы Камуністычнай. Пра гэта Радыё "Свабода" распавёў экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, а таксама адзін з заяўнікаў акцыі Валерый Драко

Па яго словах, акцыя ўзгодненая з Мінгарвыканкама. Удзельнікам акцыі дазволілі прайсці да манумента Перамогі і ўскласці да яго вянкі. 

Першапачаткова арганізатары хацелі прайсці шэсцем ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі — такая акцыя была дазволеная летась. "Аднак за гэты маршрут мы павінны былі б плаціць 250 мінімальных заробкаў. У нас такіх грошай няма. Таму ад гэтага варыянту мы мусілі адмовіцца", — патлумачыў Драко.

Летась у акцыі ўдзельнічалі каля 1500 чалавек.