"Рускі дом" у Празе закідалі кактэйлямі Молатава
"Рускі дом" у Празе пасля інцыдэнту / ТАСС
Увечары 26 сакавіка невядомы кінулі ў будынак "Рускага дома" ў цэнтры Прагі некалькі кактэйляў Молатава, паведамляе чэшская паліцыя.
На месца здарэння прыбылі прадстаўнікі праваахоўныя органаў і пажарныя.
Паведамляецца, што былі кінутыя шэсць бутэлек з запальнай сумессю, тры з іх выбухнулі.
"Рускім домам" у Празе называюць мясцовы цэнтр навукі і культуры РФ. Ён падпарадкоўваецца арганізацыі "Россотрудничество" і займаецца распаўсюдам пракрамлёўскай і антыўкраінскай прапаганды.