"Наша Ніва": Лукашэнка памілаваў асуджанага па цукровай справе і даў яму калгас

Міхаіл Криштаповіч / сtv.by

Міхаіл Криштаповіч / сtv.by

На волю выйшаў былы дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на ананімную крыніцу. У 2021 годзе ён быў асуджаны на 13 гадоў калоніі за хабарніцтва ў асабліва буйным памеры.

Пасля заўчаснага выхаду з калоніі Міхаілу Крыштаповічу далі кіруючую пасаду, — піша СМІ. — Як нам стала вядома, шматразовыя хадайніцтвы Крыштаповіча на імя Лукашэнкі аб памілаванні далі плён, і Крыштаповіч быў памілаваны. Днямі ён выйшаў з калоніі. Больш за тое, Крыштаповіч атрымаў у падпарадкаванне калгас у адной з абласцей. Вяртаецца на волю кіраўніком.

Крыштаповіч быў сярод пасажыраў самалёта" Белавія", які ляцеў у Мюнхен у пачатку 2020 года. Той рэйс развярнулі і па прызямленні экс-кіраўніка цукровага камбіната арыштаваў КДБ.

Акрамя яго па "справе цукровых заводаў" праходзілі дырэктары яшчэ трох прадпрыемстваў, некалькі бізнесменаў і ў той час намеснік кіраўніка ГУБАЗІКа Мікалая Карпянкова — начальнік 2-га ўпраўлення Уладзімір Ціхіня.

Паводле падлікаў КДБ, бюджэт ад схем групы страціў $70 млн. Заяўлялася, што яны прадавалі цукар стратнымі коштамі пасярэднікам, а тыя потым рэалізоўвалі яго завышаным коштам.

Ціхіні ў выніку не апынулася ў спісе абвінавачаных, а астатнія ў 2021 годзе атрымалі тэрміны.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі