Беларускія прадпрыемствы працягваюць не плаціць за спажываную энергію
У якасці карных мер ім пагражаюць абмежаваць падачу газу / LookByMedia
У Беларусі працягвае працу рэспубліканская камісія па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію. З пратакола пасяджэння ад 23 лютага відаць, што беларускія прамысловыя гіганты працягваюць не плаціць за энергію. Даўгі з 2025 года пераходзяць у 2026-ы. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі прадаставіла ініцыятыва BELPOL.
Так, большасць шкляных заводаў Беларусі, МТЗ, Мінскі падшыпнікавы завод, "Світанак", цэментныя заводы, БМЗ, "Гомсельмаш" і многія іншыя не пагасілі запазычанасць за мінулы год.
Іх неплацяжы за энергію перайшлі ў 2026 год. На канец лютага ад прадпрыемстваў спрабуюць дамагчыся хаця б 50% аплаты за спажыване ў бягучым годзе.
У якасці пакарання камісія пагражае даўжнікам абмежаваць падачу прыроднага газу на 25%.