Вы тут

МЗС не ведае, чаму забаранілі агучваць дамоўленасці па інтэграцыі з Расіяй

Анатоль Глаз / Еўрарадыё

Міністэрства замежных спраў Беларусі выказалася з нагоды засакрэчанасці інтэграцыйных планаў з Расіяй, перадае карэспандэнт Еўрарадыё. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз заявіў на брыфінгу 20 верасня, што гэта пытанне "выходзіць за рамкі кампетэнцый Міністэрства замежных спраў", але адзначыў, што "ажыятаж створаны цалкам на пустым месцы, для яго няма ніякіх практычных падстаў".

Ён дадаў, што перамовы па інтэграцыі паміж Мінскам і Масквой вядуцца ў рамках праграмы дзеянняў Беларусі і Расіі па рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 1999 года. "Таму нічога за рамкамі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы там быць не можа", — сказаў Анатоль Глаз.