Між санкцыямі і “рускім светам”: дзе сёння шукае сябе моладзь Беларусі? Эфір
Дмітрый Гурневіч / fecebook.com
Беларуская моладзь сёння расце ў даволі замкнёнай рэчаіснасці: палітычны крызіс, санкцыі, складанасці з паездкамі за мяжу, абмежаваныя кантакты са светам. Інтэрнэт застаецца амаль адзінай прасторай, дзе можна шукаць адказы, спрачацца і фармаваць сваю ідэнтычнасць. Але чый кантэнт там аказваецца бліжэй і больш зразумелым — беларускі ці ўсё ж той самы “рускі свет”, які актыўна размаўляе з моладдзю праз сацсеткі і YouTube?
Нядаўна журналіст Дмітрый Гурневіч Радыё Свабода паразмаўляў у сваёй праграме з вядучымі шоу "О(б)суждаем" — Іванам Прусам і Глебам Сямёнавым. Размова атрымалася жывая: пра мову, “трушнасць”, беларускую ідэнтычнасць, медыяпрастору і пра тое, як сёння ўвогуле гаварыць з моладдзю так, каб яны слухалі.
Але за гэтай гутаркай хаваецца і больш шырокае пытанне. Ці можа беларускі кантэнт сёння сапраўды канкурыраваць за ўвагу моладзі? Што глядзіць моладзь, чым жыве?
Асобна пагаворым і пра рэакцыю аўдыторыі. Слухачы Радыё Свабода прывыклі бачыць у студыі палітыкаў, аналітыкаў і іншых гасцей старэйшага пакалення. Як яны ўспрынялі з’яўленне двух маладых ютуб-ведучых — станоўча ці без “душных” каментароў усё ж не абышлося?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Дмітрыем Гурневічам.