Вы тут

Мінкульт абяцае кастынг артыстаў на "Славянскі базар" і "Купалле ў Александрыі"

"Славянскі базар" у Віцебску / vitebsk.cc

Не ўсе ахвочыя артысты змогуць трапіць на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" і "Купалле ў Александрыі". Пра гэта заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч у эфіры тэлеканала СТБ.

Па яго словах, удзел у гэтых фэстах — вялікі гонар. Таму будзе арганізаваны кастынг: "На падобныя маштабныя, грандыёзныя мерапрыемствы, якія праходзяць і ў Александрыі, і ў Віцебску ў рамках "Славянскага базару", трапіць вялікі гонар. І мы яшчэ падумаем".

Чыноўнік дадаў, што сёлета купальскі фэст у Александрыі пройдзе ў новым фармаце. "Збярэм лепшыя традыцыі нашай беларускай зямлі, інтэрактыў будзе прысутнічаць, вядома ж, каб розныя рэгіёны нашай краіны былі ўцягнутыя", — патлумачыў ён.

Таксама, па яго словах, змены адбудуцца і ў правядзенні "Славянскага базару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.