Міністр спорту: Хакеістам плацяць у месяц сярэднегадавы заробак па краіне

"На заробак спартоўцы скардзіліся — адрэагавалі: сёння ў нас з мільёна дзвесце, што былі год таму, атлеты ў базавым узроўні падняліся да чатырох мільёнаў рублёў штомесяц. Плюс у залежнасці ад вынікаў надбаўкі, каэфіцыенты, разрады і гэтак далей. У цэлым гэта пэўны крок", — перадае сайт tribuna.com словы міністра.





Разам з тым, заявіў Шамко, існавала сістэма ўтрыманства, прыстасаванства, якая служыла дэматыватарам дасягнення спартыўных мэтаў. Ён прыгадаў так званыя бунты хакеістаў салігорскага "Шахцёра". Спартоўцы пагражалі не выйсці на лёд, пакуль ім не заплацяць заробак за папярэдні месяц. "А нічога, што вам за гэты месяц налічылі сярэднегадавы заробак па краіне? За што? За пустыя крэслы на трыбунах? Аклад дырэктара клуба пад восем тысячаў долараў на поўнай дзяржпадтрымцы", — абурыўся міністр.





Фота — ctv.by